Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кроватачы́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., кравато́чыць; незак.

Выдзяляць кроў.

Рана пачала к.

кровацячэ́нне, -я, н.

Выцяканне крыві з крывяносных сасудаў.

К. з вены.

кро́іць, кро́ю, кро́іш, кро́іць; кро́ены; незак., што.

1. Разразаць (матэрыю, футра і пад.) на кавалкі пэўнай велічыні, выразаць па мерцы часткі чаго-н.

К. сукно.

К. сукенку.

2. Адразаць часткі ад цэлага або разразаць на кавалкі чым-н. вострым.

К. хлеб.

К. лыка.

3. перан. Прыносіць каму-н. душэўны боль (разм.).

К. сэрца.

|| зак. вы́краіць, -краю, -краіш, -краіць; -краены (да 1 знач.) і скро́іць, скро́ю, скро́іш, скро́іць; скро́ены (да 1 знач.).

|| наз. кро́йка, -і, ДМ кро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і крой, -ю, м. (да 1 і 2 знач.).

Курсы кройкі і шыцця адзення.

|| прым. кро́ільны, -ая, -ае (спец.).

К. стол.

крой, -ю, м.

1. гл. кроіць.

2. Фасон, пакрой (спец.).

Касцюм прамога крою.

крок, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Рух нагой пры хадзьбе, бегу, а таксама адлегласць ад нагі да нагі пры такім руху.

Дзіця зрабіла першыя крокі.

Ступіць на к. уперад.

2. толькі мн. Гукі, што ўтвараюцца пры хадзьбе.

У калідоры чуліся гулкія крокі.

3. звычайна адз. Тэмп руху пры хадзьбе.

Прыбаўце кроку!

Шпаркім крокам.

4. перан. Дзеянне, учынак.

Рашучы к.

Няправільны к.

5. перан. Этап у развіцці чаго-н.

К. у развіцці навукі.

Новы к. у асваенні касмічнай прасторы.

Адзін крок — зусім блізка.

За два (тры і пад.) крокі — вельмі блізка.

Кроку не ступіць без каго-, чаго-н. — не абысціся без чыёй-н. дапамогі.

На кожным кроку — усюды. Не даваць кроку ступіць — не даваць самастойна дзейнічаць.

Першы крок — самы пачатковы перыяд якіх-н. дзеянняў або дзейнасці.

крокаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння пройдзенай адлегласці ў кроках.

|| прым. крокаме́рны, -ая, -ае.

кро́ква, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Апора, аснова для страхі — два брусы, злучаныя верхнімі канцамі пад вуглом, а ніжнімі прымацаваныя да бэлек або да верхняга вянца падоўжных сцен.

|| прым. кро́квенны, -ая, -ае.

кроль, -ю, м.

Стыль спартыўнага плавання, пры якім робяцца пераменныя грабкі паўсагнутымі рукамі.

Плысці кролем.

кро́на¹, -ы, мн. -ы, крон, ж.

Верхняя галіністая частка дрэва з яго лісцем.

Пад кронамі дубоў.

кро́на², -ы, мн. -ы, крон, ж.

Грашовая адзінка ў Чэхіі, Даніі, Нарвегіі, Швецыі і некаторых іншых краінах Заходняй Еўропы.