Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

згры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; згры́з, -зла; згры́зены; зак.

1. што. З’есці грызучы.

З. сухар.

2. што. Сапсаваць грызучы.

З. аловак.

3. перан., каго (што). Змучыць (пра гора, сумненне і пад.).

|| незак. згрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

згрэ́бці, зграбу́, зграбе́ш, зграбе́; зграбём, зграбяце́, зграбу́ць; згроб, згрэ́бла; зграбі́; згрэ́бены; зак.

1. што. Грабучы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае, рассыпістае).

З. сена.

З. вуголле ў кучу.

2. што. Грабучы, скінуць.

З. снег з даху.

3. каго-што. Хуткім махам, рухам узяць што-н. або з сілай схапіць, абхапіць каго-н. (разм.).

З. ў ахапак.

|| незак. зграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.