зга́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што (разм.).
Даць ганьбу каму-, чаму-н.
Суседка зганіла маю пакупку.
зганьбава́ць гл. ганьбаваць.
зганя́ць², -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго (што) (разм.).
Гонячы, прымусіць пабыць дзе-н. і вярнуцца назад.
З. коней на вадапой.
З. машыну ў горад.
згарба́ціцца гл. гарбаціцца.
згарба́ціць гл. гарбаціць.
згарну́цца, згарну́ся, зго́рнешся, зго́рнецца; згарні́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скруціцца трубкай.
Ватман згарнуўся ў скрутак.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся з краёў, закрыцца (пра пялёсткі, лісце).
3. Легчы, сагнуўшыся, скруціцца.
З. пад дрэвам і заснуць.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Скараціцца, зменшыцца.
Прадпрыемства згарнулася.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вадкасць: загусцець, утварыўшы камячкі.
Кроў згарнулася.
|| незак. зго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
згарну́ць, згарну́, зго́рнеш, зго́рне; згарні́; зго́рнуты; зак., што.
1. Скруціць, загінаючы краі; зрабіць скручваннем або загарнуць, закрыць.
Жанчына згарнула хустку.
З. газету.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра расліны: закрыць, сціснуць (пялёсткі, лісце).
3. Зграбаючы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае).
З. збожжа ў кучу.
4. перан. Скараціць, зменшыць.
З. вытворчасць.
|| незак. зго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зго́ртванне, -я, н.