Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жано́цкі, -ая, -ае.

Уласцівы жанчыне; мяккі, пяшчотны, прывабны.

Жаноцкае хараство.

|| наз. жано́цкасць, -і, ж.

жано́чы, -ая, -ае.

1. гл. жанчына.

2. Уласцівы жанчыне, такі, як у жанчыны.

Жаночая ласка.

Ж. характар.

3. Характэрны для асобін жаночага полу.

Жаночая палавая клетка.

жанр, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Род твораў у галіне якога-н. мастацтва, які характарызуецца пэўнымі ўласцівасцямі, сюжэтнымі і стылістычнымі прыкметамі.

Лірычны ж.

Ж. ваённага рамана.

2. Жывапіс на бытавыя тэмы (спец.).

Пейзаж і ж.

3. перан. Манера, стыль.

Спектакль у новым жанры.

|| прым. жа́нравы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

жанры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, які займаецца жывапісам на бытавыя тэмы.

жанчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. Асоба, па поле супрацьлеглая мужчыне.

Ж. сярэдніх гадоў.

2. Жонка (разм.).

Вы не сустрэлі маёй жанчыны?

|| прым. жано́чы, -ая, -ае.

Ж. пол.

жанчыналю́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пра мужчыну, які любіць заляцацца да жанчын.

жанчыналю́бства, -а, н.

Празмернае заляцанне да жанчын.

жанчынаненаві́снік, -а, мн. -і, -аў м.

Той, хто пазбягае, ненавідзіць жанчын.

|| прым. жанчынаненаві́сніцкі, -ая, -ае.

|| наз. жанчынаненаві́сніцтва, -а, н.

жанчынападо́бны, -ая, -ае.

Падобны знешнім выглядам на жанчыну.

Ж. мужчына.