дробнаўла́сніцкі, -ая, -ае.
Які належыць, уласцівы дробным уласнікам.
Дробнаўласніцкія інтарэсы.
дро́бны, -ая, -ае.
1. Невялікі па велічыні, памеры, вартасці.
Дробная жывёла.
Д. почырк.
Дробныя грошы.
2. Які складаецца з невялікіх па велічыні аднародных часцінак.
Д. дождж.
Д. пясок.
3. Невялікі, маламоцны і малазначны ў эканамічных і грамадскіх адносінах.
Дробная гаспадарка.
Д. вытворца.
4. Неістотны, які не мае вялікага значэння.
Дробныя факты.
5. перан. Мізэрны, нікчэмны, нізкі.
Дробныя інтарэсы.
Дробная душа.
|| наз. дро́бнасць, -і, ж. (да 1 знач.).
дро́бязны, -ая, -ае.
1. Які надае вялікае значэнне пустым рэчам, дробязям.
Д. чалавек.
2. Нязначны, неістотны.
Д. факт.
Дробязныя спрэчкі.
|| наз. дро́бязнасць, -і, ж.
дро́бязь, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. зб. Прадметы малой велічыні; дробны тавар.
Прадавалася розная д.: іголкі, ніткі, напарсткі, аплікі.
2. зб. Жывыя істоты дробнага памеру.
Добрая рыба не бралася, клявала адна д.
3. зб. Дробныя грошы, манеты.
У кішэні пазвоньвала д.
4. Што-н., не маючае істотнага значэння, малаважная рэч.
Гэта дробязі.
дро́вы, дроў, Д дро́вам і дрыва́м.
Распілаваныя і паколатыя дрэвы, якія ідуць на паліва.
Сухія д.
Калоць д.
◊
Наламаць дроў (разм.) — нарабіць памылак, недарэчнасцей.
Хто ў лес, хто па дровы — нязладжана, уразброд.
|| ласк. дро́ўцы, -аў.
|| прым. дрывяны́, -а́я, -о́е.
Д. склад.
Дрывяная павець.
Дрывяное ацяпленне.
дро́гкі, -ая, -ае.
Які трасецца, а таксама які выклікае трасенне, уздрыгванне.
Дрогкія калёсы.
Дрогкая дарога.
Дрогка (прысл.) ехаць.
|| наз. дро́гкасць, -і, ж.
дро́жджы, дражджэ́й.
Род аднаклетачных мікраскапічных грыбоў, а таксама рэчыва з такіх грыбкоў, якое выклікае браджэнне.
Піўныя д.
◊
Як на дражджах (разм.) — вельмі хутка (расці, паднімацца і пад.).
|| прым. дражджавы́, -а́я, -о́е і дро́жджавы, -ая, -ае.
дро́жкі, -жак.
Лёгкі адкрыты рысорны экіпаж.
Бегавыя д.
|| прым. дро́жачны, -ая,-ае.
дрозд, дразда́, мн. дразды́, драздо́ў, м.
Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных.
Чорны д.
|| прым. драздо́вы, -ая, -ае.
Драздовае гняздо.
Д. свіст.
Сямейства драздовых (наз.).
дрот, -у, М дро́це, мн. драты́, драто́ў, м.
Металічны выраб у выглядзе гібкай ніці або тонкага стрыжня.
Медны д.
Калючы д.
|| прым. драцяны́, -а́я, -о́е.