Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

драбне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца меншым па велічыні, памеры.

Лес паступова драбнеў.

Дождж драбнее.

2. перан. Траціць ранейшую значнасць.

Інтарэсы драбнеюць.

|| зак. здрабне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. драбне́нне, -я, н.

драбні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Падрабязнасць, дробны факт, дэталь.

Карту ён ведаў да драбніц.

Ці варта спрачацца з-за драбніц.

драбні́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., дро́бніцца і драбні́цца; незак.

1. Разломлівацца, разбівацца на дробныя часткі.

Косці драбняцца на муку.

2. Раздзяляцца, расчляняцца.

Арганізацыя дробніцца.

драбні́ць, драбню́, драбні́ш, драбні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць і дро́бніш, дро́бніць, дро́бнім, дро́бніце, дро́бняць; незак., што.

1. Разбіваць на дробныя часткі.

Д. груз.

Д. цэглу.

2. Раздзяляць, чляніць.

Д. атрад.

|| зак. здрабні́ць, -ню́, здро́бніш, здро́бніць; здро́бнім, здро́бніце, здро́бняць; здро́блены.

драбню́ткі, -ая, -ае.

Надзвычай маленькі, вельмі дробны.

Пачынаўся д. дожджык.

Драбнюткае насенне.

драбо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

Крупінка якога-н. цвёрдага рэчыва.

Д. солі.

драбяза́, -ы́, ж., зб.

1. Розныя дробныя рэчы.

У скрынцы знаходзілася ўсялякая д.

2. Што-н. неістотнае, не вартае ўвагі.

У параўнанні з гэтай падзеяй усё іншае ўяўлялася драбязой.

дравяні́сты, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да дрэва, з’яўляецца дрэвам.

Дравяністыя расліны.

2. перан. Цвёрды, як дрэва.

Д. яблык.

|| наз. дравяні́стасць, -і, ж. (да 2 знач.).

дра́га, -і, ДМ дра́зе, мн. -і, драг, ж.

1. Плывучая землечарпальная машына, прызначаная для здабычы карысных выкапняў з дна вадаёма, а таксама для паглыблення дна рэк, азёр і пад.

2. Прылада для здабывання жывёл і раслін, што жывуць на дне вадаёмаў.

|| прым. дра́жны, -ая, -ае (спец.).

драгі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

1. Паглыбіць (паглыбляць) дно пры дапамозе драгі.

2. Здабыць (здабываць) што-н. з дапамогай драгі.