Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дво́рніцкая, -ай, мн. -ія, -іх, ж.

Памяшканне для дворніка.

дво́рня, -і, ж., зб.

У часы прыгону: прыслуга ў памешчыцкім доме.

Збеглася ўся д.

дво́рышча, -а, мн. -ы, -рышч і -аў, н. (гіст.).

Месца, дзе раней быў двор, жыллё радавітай асобы.

Радзівілава д.