Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

двана́ццаць, -і, ліч. кольк.

Лік і колькасць 12.

Тры разы па чатыры — д.

Д. месяцаў.

|| парадк. двана́ццаты, -ая, -ае.

дварані́н, -а, мн.а́не і (з ліч. 2, 3, 4) дварані́ны, -ра́н, м.

Асоба, якая належыць да дваранства.

|| ж. двара́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. двара́нскі, -ая, -ае.

двара́нства, -а, н. (гіст.).

Вышэйшы прывілеяваны пануючы клас, які ўзнік у феадальным грамадстве.

|| прым. двара́нскі, -ая, -ае.

дварня́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Дваровы непародзісты сабака.

Насустрач нам кінуўся здаравенны д.

дваро́вы, -ая, -ае.

1. Які адносіцца да хаты, сядзібы, знаходзіцца на двары¹ (у 1 і 2 знач.).

Дваровыя пабудовы.

2. Прыгонны, узяты ў панскі двор для абслугоўвання памешчыка (пра сялян) (гіст.).

Дваровыя людзі.

Флігель для дваровых (наз.).

двары́шча, -а, мн. -ы, -ры́шч і -аў, н.

Участак з хатай і іншымі гаспадарчымі будынкамі; сядзіба.

Д. зарасло травой.

дварэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

Будынак, у якім пражывае манарх са сваёй сям’ёй, а таксама вялікі і прыгожы па архітэктуры будынак наогул; палац.

Мармуровыя дварцы Венецыі.

|| прым. дварцо́вы, -ая, -ае.

Дварцовы пераварот — змена манарха прыдворнай знаццю без удзелу народных грамадскіх мас.

дварэ́цкі, -ага, мн. -ія, -іх, м. (гіст.).

Старшы лакей у панскім доме, які кіраваў хатняй гаспадаркай і прыслугай.

дваццацігадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. дваццацігоддзе.

2. Які праіснаваў дваццаць гадоў або мае такі ўзрост.

Дваццацігадовая служба.

Д. юнак.

дваццаціго́ддзе, -я, н.

1. Тэрмін у дваццаць гадоў.

З той пары мінула цэлае д.

2. Гадавіна падзеі, што адбылася дваццаць гадоў назад.

Адзначыць д. працоўнай дзейнасці.

Адзначыць сваё д.

|| прым. дваццацігадо́вы, -ая, -ае.