Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мішура́, -ы́, ж.

1. Медныя пасярэбраныя або пазалочаныя ніткі, з якіх вырабляюць парчовыя тканіны, галуны, ёлачныя ўпрыгожанні і пад.

2. перан. Знешняя, падманная бліскучасць.

|| прым. мішу́рны, -ая, -ае; наз. мішу́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

мішэ́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Прадмет, які служыць цэллю пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе.

2. перан. Той, хто (або тое, што) з’яўляецца прадметам для кпінаў.

Ужо так павялося, што ён служыць мішэнню для жартаў.

|| прым. мішэ́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

мія́змы, -аў, адз. мія́зма, -ы, ж. (кніжн.).

Атрутныя выпарэнні, якія ўтвараюцца пры гніенні.

|| прым. міязматы́чны, -ая, -ае.

міяка́рд, -а, М -дзе, м. (спец.).

Мышачная тканка сэрца.

Інфаркт міякарда.