Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крутаве́рць, -і, ж. (разм.).

1. Дрэннае надвор’е з завірухай, мяцеліцай.

На дварэ к.

2. Вірлівая вада, паводка.

крутаду́шнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і крывадушнік.

крутасве́т, -а, М -све́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Пранырлівы, жулікаваты чалавек.

крутну́цца і крутану́цца гл. круціцца.

крутну́ць і крутану́ць гл. круціць.

крутня́, -і́, ж.

1. Падман, махлярства.

Займацца крутнёй.

2. Справа, якая патрабуе вялікіх турбот і многіх клопатаў.

круты́¹, -а́я, -о́е.

1. Абрывісты.

К. бераг ракі.

2. 3 рэзкім, раптоўным змяненнем напрамку.

Крутыя павароты на дарогах.

3. перан. Значны, рашучы.

Крутыя змены.

4. Суровы, строгі.

К. характар.

|| наз. кру́тасць, -і, ж. і круцізна́, -ы́, ж. (да 1 знач.).

круты́², -а́я, -о́е.

1. Даведзены варкай, замешваннем да пэўнай ступені шчыльнасці, гушчыні.

Крутое яйцо.

Крутое цеста.

2. Туга звіты, скручаны.

Крутая пража.

крухма́л, -у, м.

Белы парашок без смакавых якасцей, які атрымліваецца з некаторых раслін (прымяняецца ў харчовай, хімічнай і іншай прамысловасці).

Бульбяны к.

Кукурузны к.

|| прым. крухма́льны, -ая, -ае.

К. завод.

крухма́лісты, -ая, -ае.

Які ўтрымлівае ў сабе многа крухмалу.

|| наз. крухма́лістасць, -і, ж.