Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лапсарда́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Даўнейшы доўгі яўрэйскі сурдут.

лапта́, -ы́, ДМ -пце́, ж.

1. Руская народная гульня ў мяч дзвюма камандамі.

2. Драўляная лапатка, якой б’юць па мячы ў гэтай гульні.

|| прым. лапто́вы, -ая, -ае.

лапу́шнік, -у, м., зб.

Зараснік лопуху.

лапушны́, -а́я, -о́е.

Шыракалісты, падобны на лісце лопуху.

Лапушныя кусцікі лотаці.

лапушы́сты, -ая, -ае.

Тое, што і лапушны.

лапушы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шы́цца; незак. (разм.).

Пышна разрастацца.

Лапушацца лісты плюшчу.

лапцю́жнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Той, хто носіць лапці; селянін-бядняк.

2. перан. Тое, што і лапатнік (у 2 і 3 знач.).

|| прым. лапцю́жны, -ая, -ае.

лапцява́ты, -ая, -ае (разм.).

Нязграбны, нехлямяжы, пазбаўлены прывабнасці.

лапча́сты, -ая, -ае.

Падобны па форме на лапу.

Лапчастае лісце.

ла́пчаты, -ая, -ае.

1. Які мае лапы з перапонкамі.

Лапчатыя птушкі.

2. Тэхнічныя інструменты, у якіх часткі маюць выгляд лапы (спец.).

Л. культыватар.