Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кружны́ гл. круг.

кружы́цца, кружу́ся, кру́жышся, кру́жыцца; незак.

1. Рухацца па крузе.

К. ў вальсе.

2. Лятаючы, рабіць кругі.

Бусел кружыцца над гняздом.

Самалёт кружыўся над горадам.

3. Узнімаць снег, пыл, месці (пра мяцеліцу, завіруху і пад.).

Кружыцца мяцеліца.

Галава кружыцца ў каго

а) пра галавакружэнне;

б) хто-н. зазнаўся, страціў здольнасць цвяроза разважаць.

|| наз. кружэ́нне, -я, н.

кружы́ць, кружу́, кру́жыш, кру́жыць; кру́жаны; незак.

1. каго-што. Застаўляць рухацца па крузе.

К. у танцы каго-н.

2. Тое, што і кружыцца (у 2 знач.).

Бусел кружыў над старой ліпай.

3. Блукаць, хадзіць, збіўшыся з дарогі.

Тры гадзіны кружыла па сасонніку.

4. Тое, што і кружыцца (у 3 знач.).

На вуліцы кружыла мяцеліца.

|| наз. кружэ́нне, -я, н.

кружэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Дыск з гукавым запісам для прайгравальніка, патэфона і пад.

круі́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Падарожжа па вадзе, звычайна марское.

2. Турыстычная паездка.

К. па Еўропе.

|| прым. круі́зны, -ая, -ае.

крук, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Металічны ці драўляны стрыжань з загнутым тупым канцом.

Павесіць паліто на к.

2. Кароткі металічны прут, загнуты на адным канцы і прымацаваны другім канцом да каната, вяроўкі і пад. для падчэплівання і перамяшчэння грузаў.

К. пад’ёмнага крана.

3. Зашчэпка на дзвярах у форме загнутага на канцы металічнага прута, які накідваецца на прабой.

Узяць дзверы на к.

4. Лішняя адлегласць пры хадзьбе кружным шляхам.

Крукам галавы (носа) не дастаць (разм., неадабр.) — пра вельмі ганарыстага чалавека.

Сагнуць у крук каго (разм.) — прымусіць падпарадкавацца.

Сядзець крукам (разм.) — вельмі старанна рабіць што-н. (звычайна седзячы).

|| прым. крукавы́, -а́я, -о́е (спец.).

крумка́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Вялікая чорная птушка сямейства крумкачовых, якая жывіцца пераважна падлай; груган.

|| прым. крумкачо́вы, -ая, -ае і крумкачы́ны, -ая, -ае.

Сямейства крумкачовых (наз.).

крумкачаня́ і крумкачанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня крумкача.

круп, -у, м.

Вострае запаленне гартані, а таксама некаторых іншых органаў дыхання.

|| прым. крупо́зны, -ая, -ае.

Крупознае запаленне лёгкіх.

крупадзёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Машына для вырабу круп, а таксама невялікае прадпрыемства, дзе вырабляюць крупы.