Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

інтэліге́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая належыць да інтэлігенцыі; інтэлігентны чалавек.

|| ж. інтэліге́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. інтэліге́нцкі, -ая, -ае.

інтэліге́нтны, -ая, -ае.

1. Які належыць да інтэлігенцыі, а таксама чалавек, які валодае вялікай унутранай культурай.

Інтэлігентныя паводзіны.

2. Уласцівы інтэлігенту.

І. выгляд.

|| наз. інтэліге́нтнасць, -і, ж.

інтэліге́нцыя, -і, ж., зб.

Грамадскі слой адукаваных людзей, якія прафесійна займаюцца разумовай (творчай, навуковай і інш.) працай, развіццём і распаўсюджваннем культуры.

Тэхнічная і.

Сельская і.

інтэнда́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Ваеннаслужачы інтэнданцтва.

|| прым. інтэнда́нцкі, -ая, -ае.

інтэнда́нцтва, -а, н.

Ваенная арганізацыя, якая займаецца гаспадарчым забеспячэннем арміі і вайсковай гаспадаркай.

|| прым. інтэнда́нцкі, -ая, -ае.

інтэнсі́ўны, -ая, -ае.

1. Напружаны, узмоцнены.

Інтэнсіўная праца.

2. Які дае высокую прадукцыйнасць.

Інтэнсіўнае вядзенне гаспадаркі.

|| наз. інтэнсі́ўнасць, -і, ж.

інтэнсіфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).

Зрабіць (рабіць) больш інтэнсіўным (у 2 знач.).

І. сельскую гаспадарку.

|| наз. інтэнсіфіка́цыя, -і, ж.

інтэр...¹, прыстаўка.

Утварае назоўнікі і прыметнікі з тым жа знач., што між..., паміж..., напр.: інтэргранула, інтэрвакальны, інтэркансанантны.

інтэр...² Першая састаўная частка складаных слоў са знач. інтэрнацыянальны, напр.: інтэрклуб, інтэрспадарожнік.

інтэрва́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Адлегласць, прамежак часу паміж чым-н.

І. паміж радкамі (машынапісу). Ісці з пэўным інтэрвалам.

2. У музыцы, акустыцы: суадносіны двух гукаў па вышыні (спец.).

|| прым. інтэрва́льны, -ая, -ае.