друк¹, -у, м.
1. Працэс публікацыі і выпуску ў свет разнастайнай друкаванай прадукцыі.
Кніга яшчэ ў друку.
2. Знешні выгляд надрукаванага (асаблівасці шрыфту, характар ілюстравання і пад.).
Уборысты д.
Каляровы д.
3. Спосаб друкавання (спец.).
Высокі д.
Глыбокі д.
Плоскі д.
4. Галіна вытворчасці, якая друкуе творы; выдавецкая і друкарская справа.
Работнікі друку.
5. Сукупнасць друкаваных выданняў; прэса.
Перыядычны д.
Замежны д.
друк², -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).
Сукаватая палка.
Мужчыны беглі з друкамі.
|| памянш. дручо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
друкава́ны, -ая, -ае.
1. Зроблены друкаваным спосабам; не рукапісны.
Друкаваная кніга.
2. Які мае форму, знешні выгляд друкаванага.
Друкаваныя літары.
3. Змешчаны ў друку¹.
Друкаваныя варыянты верша.
друкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; незак.
Змяшчаць свае творы ў друкаваных выданнях.
Ён друкуецца з 1980-х гадоў.
|| зак. надрукава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся.
друкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.
1. Адціскаць з друкаванага набору, з клішэ, узнаўляць з негатыва і пад.
2. Змяшчаць у якім-н. выданні.
Д. артыкулы ў часопісе.
|| зак. надрукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.
|| наз. друкава́нне, -я, н.
друка́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Работнік друкарскай справы, паліграфічнай вытворчасці.
друка́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.
Прадпрыемства, у якім друкуюцца кнігі, газеты і іншыя выданні.
друка́рскі, -ая, -ае.
Які служыць для друкавання, для друку¹.
Друкарская машына.
Д. цэх.
Д. знак.
|| наз. друка́рства, -а, н.
друшля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Кухонная пасуда ў выглядзе каўша з дзірачкамі для працэджвання вадкасці, прамывання чаго-н.
дрывако́л, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Той, хто наймаецца калоць дровы.
2. Цяжкая сякера з клінападобным лязом для колкі дроў; калун.