Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бытавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. быт.

2. У літаратуры, журналістыцы: які апісвае быт людзей якой-н. сацыяльнай групы.

Б. раман.

бытапіса́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Пісьменнік або мастак, які ў сваіх творах адлюстроўвае быт, паўсядзённае жыццё.

|| прым. бытапіса́льніцкі, -ая, -ае.

бытапіса́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Падрабязнае апісанне быту, паўсядзённага жыцця.

бы́тнасць, -і, ж.

У выразе: у бытнасць — у час знаходжання дзе-н. або ў якасці каго-н.

У яго б. старшынёй калгаса справы ішлі паспяхова.

быто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж. (разм.).

На прадпрыемствах, фермах, будоўлі і пад.: памяшканне для адпачынку і захоўвання інструментаў, прылад і пад.

|| прым. быто́вачны, -ая, -ае.

бы́ццам.

1. злуч. Ужыв. ў параўнаннях са знач. як, нібы, усё роўна як.

Ляжыць, б. нежывая.

2. злуч. Злучае даданыя дапаўняльныя сказы, калі сказанае не адпавядае сапраўднасці, і даданыя дзейнікавыя сказы са знач. няўпэўненасці.

Прыкідваецца, б. нічога не чуў.

На вуліцы нешта звінела, б. ігралі на званочках.

3. часц. Паказвае на няўпэўненасць, дапушчальнасць выказвання.

Твар б. знаёмы.

быццё, -я́, н.

1. Філасофская катэгорыя, якая выяўляе ўсеагульную ўласцівасць рэчаў і з’яў існаваць і быць у наяўнасці.

2. Сукупнасць умоў матэрыяльнага жыцця грамадства.

3. Жыццё, існаванне.

Чалавечае б.

|| прым. быці́йны, -ая, -ае.

быць, цяпер. няма (у 3 ас. адз. л. ёсць); быў, была́, было́, былі́; бу́ду, бу́дзеш, бу́дзе; будзь; незак.

1. Жыць, існаваць, мець месца.

Быў чалавек і не стала.

Быў бы хлеб, а людзі знойдуцца (прыказка).

2. Прысутнічаць, знаходзіцца.

Б. на рабочым месцы.

3. Рабіцца, здарацца.

Учора быў град.

4.

З ас. адз. л.

бу́дзе. Ужыв. ў знач. цяперашняга часу: ёсць, маецца.

Яму будзе гадоў трыццаць.

5. Ужыв. як частка састаўнога выказніка.

Дзяўчына была ўрачом.

Будзь (бывай) здароў — развітальны зварот з добрымі пажаданнямі.

Было ні было (разм.) — трэба рызыкнуць.

Што будзе, тое будзе (разм.) — аддацца на волю лёсу.

Як бы там (што б там) ні было — нягледзячы ні на што.

бэж, нязм. і бэ́жавы, -ая, -ае.

Светла-карычневы з ружова-жоўтым адценнем.

Бэжавае паліто.

Сукенка колеру бэж.

бэз, -у, м.

Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства маслінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі.

Букет бэзу.

|| прым. бэ́завы, -ая, -ае.

Б. куст.

Бэзава-сіні колер.