Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

знямо́жаны, -ая, -ае.

Даведзены да знямогі; знясілены; які выражае знямогу.

З. чалавек.

З. твар.

|| наз. знямо́жанасць, -і, ж.

зняна́цку, прысл.

Раптоўна, нечакана.

З. напасці на варту.

зняпра́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак. (разм.).

Абвергнуць, даказаць непраўдзівасць чаго-н.

Ён імкнуўся з. распаўсюджаныя чуткі.

знясі́ленне, -я, н.

1. гл. знясіліцца, знясіліць.

2. Стан крайняй стомленасці, поўнай страты сіл.

Падаць ад знясілення.

знясі́лены, -ая, -ае.

Крайне стомлены, абяссілены, які сведчыць пра знясіленне.

З. арганізм.

|| наз. знясі́ленасць, -і, ж.

знясі́лець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Стаць бяссільным, аслабець, знемагчы.

Стары зусім знясілеў.

знясі́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Зрабіцца слабым, бяссільным.

З. ад цяжкай працы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спустошыцца (пра глебу).

Зямля знясілілася.

|| незак. знясі́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. знясі́ленне, -я, н.

знясі́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго (што).

Зрабіць бяссільным, аслабіць.

Хвароба яго знясіліла.

|| незак. знясі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. знясі́ленне, -я, н.

знясла́віцца, -сла́ўлюся, -сла́вішся, -сла́віцца; зак.

Зняславіць, зганьбіць сябе.

І трэба ж гэтак з.

|| незак. знеслаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

знясла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены; зак., каго-што.

Зганьбіць, ачарніць каго-н.

З. сумленнага чалавека.

|| незак. знеслаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; наз. знеслаўле́нне, -я, н.

|| наз. знясла́ўленне, -я, н.