Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

забры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго.

Прызнаць годным да вайсковай службы.

Забрыць лоб каму (уст.) — узяць у салдаты.

|| незак. забрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

забудава́цца, -ду́юся, -ду́ешся, -ду́ецца; -ду́йся; зак.

1. Пасяліўшыся, паставіць будынкі.

З. на краі вёскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць забудаваным.

Участкі забудаваліся дачамі.

|| незак. забудо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

забудава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Заняць пад будынак які-н. участак.

|| незак. забудо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. забудо́ўванне, -я, н. і забудо́ва, -ы, ж.

забудо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто будуецца, забудоўваецца на адведзеным участку.

Індывідуальныя забудоўшчыкі.

Завод-з.

|| ж. забудо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

забулды́га, -і, мн. -і, -ды́г, м. (разм., пагард.).

Шалапутны чалавек, які спіўся, вядзе амаральнае жыццё.

забуртава́ць гл. буртаваць.

забуці́ць гл. буціць.

забы́цца, -бу́дуся, -бу́дзешся, -бу́дзецца; -бу́дзься; зак.

1. Тое, што і забыць (разм.).

З. прозвішча знаёмага.

З. пра даручэнне.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не захавацца ў памяці.

Тое здарэнне ўжо амаль забылася.

|| незак. забыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

забыццё, -я́, н.

1. Стан, пры якім чалавек траціць памяць.

Упасці ў з.

2. Стан непрытомнасці, трызнення.

Разам наплывае з.

Аддаць забыццю — лічыць забытым што-н.

забы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бу́дзь; -бы́ты; зак.

1. каго-што або пра каго-што, на каго-што або аб кім-чым. Перастаць помніць; страціць успамін пра каго-, што-н.

З. старое (пра старое, на старое).

З. і думаць пра гэта (перастаць успамінаць, спадзявацца на што-н.).

2. што, пра каго-што, аб кім-чым і з інф. Упусціць з памяці, не ўспомніць.

З. адрас знаёмага.

З. пра даручэнне (аб даручэнні).

3. каго-што. Пакінуць дзе-н., не захапіць з сабой па няўважлівасці.

З. парасон у аўтобусе.

Што я там забыў? (нашто мне там быць; няма чаго мне там рабіць; разм.).