забы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бу́дзь; -бы́ты; зак.
1. каго-што або пра каго-што, на каго-што або аб кім-чым. Перастаць помніць; страціць успамін пра каго-, што-н.
З. старое (пра старое, на старое).
З. і думаць пра гэта (перастаць успамінаць, спадзявацца на што-н.).
2. што, пра каго-што, аб кім-чым і з інф. Упусціць з памяці, не ўспомніць.
З. адрас знаёмага.
З. пра даручэнне (аб даручэнні).
3. каго-што. Пакінуць дзе-н., не захапіць з сабой па няўважлівасці.
З. парасон у аўтобусе.
Што я там забыў? (нашто мне там быць; няма чаго мне там рабіць; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)