Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

інсцэніро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.

1. гл. інсцэніраваць.

2. Інсцэніраваны твор, спектакль.

Цікавая і. рамана.

інсцэніро́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто ажыццяўляе інсцэніроўку (у 1 знач.).

інтаксіка́цыя, -і, ж. (спец.).

Атручэнне арганізма ядавітымі рэчывамі — таксінамі.

|| прым. інтаксікацы́йны, -ая, -ае.

інтанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак. (кніжн.).

Вымаўляць або выконваць з якой-н. інтанацыяй (у 1 і 3 знач.).

інтана́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Рытміка-меладычны лад мовы, чаргаванне павышэнняў і паніжэнняў тону голасу пры вымаўленні.

Пытальная і.

Апавядальная і.

2. Харакгар вымаўлення, які выражае пачуцці таго, хто гаворыць.

Сардэчная і.

Аратарскія інтанацыі.

3. Дакладнае па вышыні выкананне ўсіх музычных гукаў.

Фальшывая і.

|| прым. інтанацы́йны, -ая, -ае.

інтарэ́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. мн. Патрэбы, імкненні, мэты, неабходнасць у чым-н.

Эканамічныя інтарэсы дзяржавы.

2. Карысць, сэнс, выгода.

Няма ніякіх інтарэсаў ехаць туды.

3. Асаблівая ўвага, цікавасць, якія праяўляюцца да каго-, чаго-н.

Вялікі і. да ўсяго новага.

інтраду́кцыя, -і, ж.

1. Кароткі ўступ у некаторых музычных творах.

І. да балета.

2. перан. Уступная частка чаго-н.

І. ў гісторыю.

|| прым. інтрадукцы́йны, -ая, -ае.

інтры́га, -і, ДМы́зе, мн. -і, -ры́г, ж.

1. Скрытыя шкодныя дзеянні для дасягнення чаго-н.; нагаворы.

Весці інтрыгу супраць каго-н.

2. Развіццё галоўнага дзеяння ў рамане, драме (кніжн.).

Складаная, заблытаная і.

3. Любоўная сувязь.

Любоўная і.

|| памянш. інтры́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (да 1 і 3 знач.).

інтрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак.

1. супраць каго-чаго. Весці інтрыгі (у 1 знач.).

2. каго (што). Узбуджаць цікавасць чым-н. загадкавым, таямнічым.

|| зак. заінтрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны (да 2 знач.).

інтрыга́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (неадабр.).

Чалавек, які займаецца інтрыгамі (у 1 знач.).

Палітычны і.

|| ж. інтрыга́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. інтрыга́нскі, -ая, -ае.