Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

экстрэмі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік экстрэмізму.

|| ж. экстрэмі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).

|| прым. экстрэмі́сцкі, -ая, -ае.

Экстрэмісцкія погляды.

экстэнсі́ўны, -ая, -ае.

Накіраваны ў бок колькаснага павелічэння, пашырэння, без паляпшэння якасці.

Э. метад.

Экстэнсіўнае земляробства.

|| наз. экстэнсі́ўнасць, -і, ж.

экстэр’е́р, -у, м.

Знешні выгляд, склад будынкаў, цела жывёл і інш.

|| прым. экстэр’е́рны, -ая, -ае.

экстэ́рн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая здае экзамены за вучэбны курс якой-н. навучальнай установы без вучобы ў ёй.

Здаваць (здаць) экстэрнам — здаваць (здаць) экзамен без навучання ў адпаведнай навучальнай установе.

Скончыць універсітэт экстэрнам.

экстэрна́т, -у, Ма́це, м.

Самастойнае праходжанне курса навучання са здачай экзаменаў пры якой-н. навучальнай установе.

экстэрытарыя́льнасць, -і, ж. (спец.).

Права дыпламатычных прадстаўнікоў, што знаходзяцца ў якой-н. дзяржаве, падпарадкоўвацца законам толькі сваёй дзяржавы; дыпламатычны імунітэт.

Э. пасла.

|| прым. экстэрытарыя́льны, -ая, -ае.

эксцэ́нтрык¹, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Артыст, які выконвае своеасаблівыя эксцэнтрычныя нумары.

2. Чалавек з дзівацтвамі.

эксцэ́нтрык², -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Металічны дыск, насаджаны на вярчальны вал так, што цэнтры дыска і вала не супадаюць; ужыв. ў машынах для пераўтварэння вярчальнага руху ў паступальны.

эксцэ́нтрыка, -і, ДМ -рыцы, ж. (спец.).

Востракамедыйнае, заснаванае на кантрастах і нечаканасцях адлюстраванне дзеянняў, учынкаў персанажаў тэатральнага, цыркавога спектакля і іншых відовішчаў.

Музычная э.

Цыркавая э.

|| прым. эксцэнтры́чны, -ая, -ае.

Э. нумар.

эксцэнтры́чны¹, -ая, -ае.

1. Заснаваны на нечаканых рэзкіх гукавых ці зрокавых кантрастах, незвычайных, смешных прыёмах.

Э. трук.

2. Вельмі дзіўны, своеасаблівы, мудрагелісты.

Эксцэнтрычныя выхадкі.

|| наз. эксцэнтры́чнасць, -і, ж.