Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лакаматы́ў, -ты́ва, мн.ы́вы, -тываў, м.

Машына (паравоз, цеплавоз, электравоз), якая рухаецца па рэйках і прызначана для перамяшчэння паяздоў.

|| прым. лакаматы́ўны, -ая, -ае.

лакані́зм, -у, м.

Гранічная і дакладная сцісласць выказвання.

Л. выражэння.

|| прым. лакані́чны, -ая, -ае.

лакані́чны, -ая, -ае.

Які вызначаецца лаканізмам; немнагаслоўны.

Л. адказ.

|| наз. лакані́чнасць, -і, ж.

лака́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Апарат для вызначэння месцазнаходжання розных аб’ектаў.

Лазерны л.

|| прым. лака́тарны, -ая, -ае.

лака́ўт, -у, М -ўце, мн. -ы, -аў, м.

Закрыццё прадпрыемства і масавае звальненне рабочых як сродак барацьбы з іх патрабаваннямі.

лакаўтава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., каго.

Аб’явіць (аб’яўляць) лакаўт каму-н., звольніць (звальняць) у выніку лакаўту.

лака́цыя, -і, ж. (спец.).

Вызначэнне месцазнаходжання аб’екта з дапамогай лакатара.

Гукавая л.

Аптычная л.

|| прым. лакацы́йны, -ая, -ае.

лаке́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Слуга ў панскім доме, гасцініцы, рэстаране (уст.).

2. перан. Чалавек, які падхалімнічае, выслужваецца (неадабр.).

|| прым. лаке́йскі, -ая, -ае.

Лакейскія манеры.

лаке́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Быць, служыць лакеем.

2. перан. Выслужвацца, падхалімнічаць (неадабр.).

|| наз. лаке́йства, -а, н. (уст.).

лакірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

1. Пакрываць лакам.

Л. мэблю.

2. перан. Прыхарошваць, ідэалізаваць.

Л. рэчаіснасць.

|| зак. адлакірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 знач.).

|| наз. лакірава́нне, -я, н. (да 1 знач.) і лакіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. лакіро́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.) і лакірава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.), лакірава́ны, -ая, -ае і лакіро́ваны, -ая, -ае (да 1 знач.).