Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

краўчы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х, ж.

1. Спецыялістка па шыцці адзення.

2. Жонка краўца (разм.).

крах, -у, м.

1. Разарэнне, банкруцтва.

К. банка.

2. перан. Правал, поўная няўдача.

Пацярпець к.

крахта́ць, крахчу́, крэ́хчаш, крэ́хча; крахчы́ і кракта́ць, кракчу́, крэ́кчаш, крэ́кча; кракчы́; незак.

Утвараць міжвольна ціхія, адрывістыя гукі, стогны (ад болю, пры няёмкім становішчы і пад.).

|| аднакр. крахтану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, і крактану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. крахта́нне, -я, н. і кракта́нне, -я, н.

кра́цісты, -ая, -ае.

1. Які ўяўляе сабой краты.

Крацістая агароджа.

2. 3 кратамі.

Крацістае акно.

кра́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Вадаплаўная птушка сямейства чаек, водзіцца па адложыстых узбярэжжах рэк, азёр і харчуецца рыбай.

краяві́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Агульны выгляд якой-н. мясцовасці.

Краявіды Полаччыны.

2. Малюнак, карціна, якая адлюстроўвае віды прыроды, а таксама апісанне прыроды ў літаратурных творах.

Краявіды ў творах Якуба Коласа.

краявы́ гл. край¹.

краязна́вец, -на́ўца, мн.а́ўцы, -на́ўцаў, м.

Чалавек, які займаецца вывучэннем свайго краю, краязнаўствам.

краязна́ўства, -а, н.

Вывучэнне асобных мясцовасцей краіны з пункту гледжання іх геаграфічных, культурна-гістарычных, эканамічных, этнаграфічных асаблівасцей.

|| прым. краязна́ўчы, -ая, -ае.