Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

двухство́ркавы, -ая, -ае.

3 дзвюма створкамі.

Двухстворкавыя дзверы.

Двухстворкавая ракавіна малюска.

двухсхі́льны, -ая, -ае.

Які мае два схілы.

Д. дах.

двухсэ́нсавы, -ая, -ае.

3 дваякім сэнсам; які можна дваяка разумець.

Д. выраз.

Двухсэнсавае становішча.

|| наз. двухсэ́нсавасць, -і, ж.

двухта́ктавы, -ая, -ае (спец.).

1. Працягласцю ў два такты.

Двухтактавая паўза.

2. У якім рабочы працэс адбываецца за два такты, два хады поршня (пра рухавік унутранага згарання).

Д. матор.

двухто́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Твор або збор твораў у двух тамах.

Д.

Максіма Багдановіча.

двухто́мны, -ая, -ае.

Які складаецца з двух тамоў.

Д. збор твораў.

двухтыднёвы, -ая, -ае.

1. Які жыве, існуе, працягваецца два тыдні.

Двухтыднёвыя парасяты.

Д. адпачынак.

2. Які выходзіць раз у два тыдні (пра перыядычныя выданні).

двухты́сячны, -ая, -ае.

1.

Ліч. парадк. да дзве тысячы.

2. Які складаецца з дзвюх тысяч якіх-н. адзінак.

Д. атрад.

двухчле́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Алгебраічны выраз, які ўяўляе сабой суму або рознасць двух адначленаў; біном.

|| прым. двухчле́нны, -ая, -ае.