эбе́н
(гр. ebenos)
чорнае дрэва сям. эбенавых, пашыранае ў тропіках, а таксама драўніна гэтага дрэва, якая выкарыстоўваецца для вырабу мэблі, музычных інструментаў.
эбе́навы
(ад гр. ebenos = чорнае дрэва)
зроблены з эбену (напр. э-ая шкатулка).
эберты́сты
[ад фр. J. Hébert = прозвішча дзеяча Французскай рэвалюцыі (1757—1794)]
група левых якабінцаў, якія абаранялі інтарэсы гарадской беднаты.