Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сцэ́на

(лац. scaena, ад гр. skene)

1) пляцоўка, на якой адбываюцца спектаклі, прадстаўленні (тэатральныя, эстрадныя, канцэртныя і інш.);

2) тэатр, тэатральная дзейнасць (напр. майстры сцэны);

3) частка дзеяння тэатральнай п’есы;

4) асобны эпізод у літаратурным творы, карціне мастака, кінафільме;

5) рэзкая, вострая размова (напр. сямейная с.);

6) перан. арэна дзейнасці (напр. сысці са сцэны).

сцэнагра́фія

(ад сцэна + -графія)

мастацкае афармленне тэатральнай сцэны, кіназдымачнага павільёна і інш. для спектакляў, прадстаўленняў, кіназдымак.

сцэна́рый

(іт. scenario, ад лац. scaena = сцэна)

1) літаратурна-драматычны твор для будучага кінафільма;

2) сюжэтная схема, план п’есы, оперы, балета.

сцэнары́ст

(ад сцэнарый)

аўтар сцэнарыя.

сцэнедэ́смус

(н.-лац. scenedesmus)

каланіяльная зялёная водарасць сям. сцэнадэсмавых, якая пашырана пераважна ў прэсных і саланаватых вадаёмах.

сцэні́чны

(лац. scaenicus)

1) які мае адносіны да сцэны, з’яўляецца сцэнай;

2) звязаны з тэатральнай дзейнасцю, тэатральным мастацтвам;

3) які мае патрэбныя для сцэны якасці, прыгодны для сцэны, тэатра.