Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сцыары́ды

(н.-лац. sciaridae)

сямейства насякомых атрада двухкрылых; шкодзяць бульбе, агуркам і іншым агародным культурам.

сцыафі́ты

(ад гр. skia = цень + -фіты)

расліны, якія добра пераносяць зацяненне.

сцыенты́зм

(ад лац. scientia = навука)

абсалютызацыя ролі навукі ў сістэме культуры, у ідэйным жыцці грамадства.

сцында́псус

(н.-лац. scindapsus)

вечназялёная травяністая расліна сям. ароідных з тонкім сцяблом і бліскучым ярка-зялёным лісцем, пашыраная ў вільготных трапічных лясах Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

сцынтыля́тары

(ад лац. scintillare = выбліскваць)

рэчывы, у якіх пад уздзеяннем іанізуючых часціц і выпрамяненняў узнікаюць кароткачасовыя светлавыя ўспышкі.

сцынтыляцы́йны

(ад сцынтыляцыя)

які датычыць сцынтыляцыі, звязаны з яе вывучэннем і выкарыстаннем.

сцынтыля́цыя

(лац. scintillatio = ззянне)

кароткачасовая ўспышка святла, якая ўзнікае ў некаторых рэчывах, што называюцца сцынтылятарамі, пад уздзеяннем іанізуючых часціц і выпрамяненняў.

сцырпо́ідэс

(н.-лац. scirpoides)

травяністая расліна сям. асаковых з рэдукаваным лісцем і шматлікімі каласкамі, пашыраная ва ўмераных і субтрапічных зонах; расце на прыбярэжных пясках.

сцытане́ма

(н.-лац. scytonema)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. сцытанемавых, якая трапляецца ў прэсных водах, на вільготных скалах, глебе, на водных раслінах, асобныя віды ў морах і тэрмальных крыніцах.

сцыфамеду́зы

(ад гр. skyphos = чаша + медузы)

клас марскіх кішачнаполасцевых жывёл тыпу кнідарый, жыццёвы цыкл якіх заключаецца ў правільным чаргаванні медузы і паліпа; сцыфоідныя.