не́та
(іт. netto = літар. чысты)
вага тавару без тары 2;
цана н. — чыстая цана тавару пасля выліку пэўных скідак;
даход н. — чысты даход пасля выліку ўсіх расходаў (параўн. брута).
не́трыум
(н.-лац. netrium)
аднаклетачная зялёная водарасць сям. мезатэніевых, якая трапляецца пераважна на сфагнавых балотах.