Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нералі́н

(ад нерал)

арганічнае злучэнне, бясколернае крышталічнае рэчыва з прыемным пахам, які нагадвае пах чаромхі.

нерв

(лац. nervus = жыла, сухажылле)

1) кожны з тонкіх адросткаў-валокнаў, якія адыходзяць ад галаўнога і спіннога мозгу і ўтвараюць разгалінаваную сістэму, здольную кіраваць дзейнасцю арганізма;

2) перан. асноўная дзейная сіла чаго-н.

нерва́цыя

(фр. nervation, ад лац. nervus = жыла, сухажылле)

1) размеркаванне жылак на пласцінках лістоў і крылах насякомых, жылкаванне;

2) уст. нервовае расстройства.

нерві́зм

(ад лац. nervus = жыла, сухажылле)

вучэнне аб вядучай ролі нервовай сістэмы ў працэсах жыццядзейнасці арганізма, якое распрацавана І. П.Паўлавым.

нервю́ра

(фр. nervure, ад лац. nervus = жыла, сухажылле)

1) характэрная для гатычных збудаванняў арка з абчасаных клінападобных камянёў або цаглін, якая ўмацоўвае рабро скляпення;

2) каркас крыла або апярэння самалёта.

неро́л

(іт. Nerol = прозвішча княгіні)

арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць з прыемным пахам; выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

не́рпа

(фін. norppa)

ластаногая млекакормячая жывёла сям. цюленяў, пашыраная ў Паўночна-Ледавітым акіяне, у паўночнай частцы Атлантычнага і Ціхага акіянаў, у некаторых паўночных азёрах.

не́рунгі

(ням. Nehrung)

доўгія пясчаныя косы на паўднёвым беразе Балтыйскага мора, якія аддзяляюць ад яго паўпрэснаводныя ліманы.

неры́тавы

(ад гр. nerites = марскі малюск)

мелкаводны (напр. н-ая зона, н-ыя адклады).

нерэі́ды

(гр. Nereis, -idos = дачка бога мора Нерэя ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)

1) марскія німфы, якія, паводле старажытнагрэчаскага міфа, дапамагалі мараплаўцам;

2) сямейства кольчатых чарвей класа многашчацінкавых; пашыраны ў морах, пераважна трапічных.