Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нек

(англ. neck = шыя)

магматычнае цела слупападобнай формы, утворанае вулканічнымі пародамі, якое першапачаткова запаўняла жарало вулкана і агалілася ў выніку дэнудацыі прылеглых парод.

некра-

(гр. nekros = мёртвы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «мёртвы».

некрабактэрыёз

(ад некра + бактэрыі)

тое, што і некрабацылёз.

некрабацылёз

(ад некра- + бацылы)

інфекцыйная хвароба млекакормячых і птушак, зрэдку чалавека, якая характарызуецца амярцвеннем паражоных тканак (скуры, слізістых абалонак рота, стрававальнага тракта).

некрабіёз

(ад некра- + -біёз)

змены ў клетцы, якія папярэднічаюць яе смерці (некрозу); адміранне.

некрала́трыя

(ад некра- + -латрыя)

абагаўленне нябожчыкаў.

некрало́г

(н.-лац. necrologium, ад гр. nekros = мёртвы + logos = слова)

артыкул, прысвечаны памерламу, са звесткамі пра яго жыццё і дзейнасць.

некраскапі́я

(ад некра- + -скапія)

агляд трупа чалавека, які памёр гвалтоўнай смерцю.

некрафа́гі

(ад некра- + -фаг)

жывёлы, якія харчуюцца рэшткамі мёртвых арганізмаў (напр. жукі-магільшчыкі, сцярвятнікі, гіены); трупаеды.

некрафа́гія

(ад некра- + -фагія)

паяданне трупаў жывёл.