Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крэадо́нты

(ад гр. kreas = мяса + -адонт)

атрад вымерлых прымітыўных драпежных млекакормячых, якія жылі ў палеагенавы перыяд.

крэазо́т

(фр. creosote, ад гр. kreas = мяса + sodzo = ахоўваю, зберагаю)

масляністая вадкасць з едкім пахам, якая атрымліваецца шляхам сухой перагонкі драўніны, часцей буку; выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

крэалі́н

[ад крэ(зол) + лац. oleum = алей]

мыльны раствор крэзолу, які выкарыстоўваецца як дэзінфекцыйны сродак.

крэату́ра

(лац. creatura = тварэнне)

стаўленік уплывовай асобы, паслухмяны выканаўца яе волі.

крэаты́ўны

(ад лац. creatio = тварэнне)

творчы, стваральны.

крэаці́н

(ад гр. kreas, -atos = мяса)

злучэнне азоту, якое знаходзіцца ў тканках арганізма і выдаляецца з мачой у выглядзе крэацініну.

крэаціні́н

(ад гр. kreas, -atos = мяса)

прадукт перапрацоўкі крэаціну, які знаходзіцца ў крыві і мачы.

крэацінкіна́за

(ад крэацін + кіназа)

фермент, які каталізуе рэакцыю, што пастаўляе энергію для мышачнага скарачэння.

крэацыяні́зм

(ад лац. creatio, -onis = стварэнне)

ідэалістычны кірунак у біялогіі, які лічыць, што неарганічны і арганічны свет створаны богам, адмаўляе змены відаў у іх гістарычным развіцці.

крэве́тка

(фр. crevette)

невялікі ядомы марскі рак атрада дзесяціногіх (дэкаподаў).