Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кра́аль

(афрыкаанс kraal, ад парт. curral = загон для скаціны)

пасяленне ў народаў Паўд.-Усх. Афрыкі, у якім будынкі размешчаны па крузе, а ўнутры загон для скаціны.

краб

(гал. krab)

рак атрада дзесяціногіх (дэкаподаў), пераважна марскі; многія віды з’яўляюцца аб’ектам промыслу.

кра́гі

(рус. краги, ад шв. krag = каўнер)

1) накладныя скураныя халявы з зашпількамі;

2) раструбы ў пальчатках.

кракавя́к

(польск. krakowiak)

польскі народны танец, а таксама музыка да яго.

кракадзі́л

(лац. crocodilus, ад гр. krokodeilos)

буйны паўзун з тоўстай панцырнай скурай, які водзіцца ў вадаёмах трапічных краін.

кракаі́т

(ад гр. krokoeis = шафранавы)

мінерал класа храматаў чырвонага колеру, які змяшчае сульфіды свінцу.

крака́ны

(фр. croquants)

удзельнікі сялянскіх паўстанняў 16—17 ст. у Францыі.

кракелю́р

(фр. craquelure)

растрэскванне грунту, слоя фарбы або лаку карціны.

краке́т

(англ. croquet, фр. croquet)

гульня спартыўнага тыпу, у якой шар ударамі драўлянага малатка праводзіцца праз размешчаныя ў пэўным парадку драцяныя вароты.

кракі́

(фр. croquis = накід)

1) накід малюнка, чарцяжа, эскіз;

2) план мясцовасці, выкананы на вока, без папярэдняга вымярэння.