Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кніда́рыі

(н.-лац. cnidaria)

тып кішачнаполасцевых; водныя, пераважна марскія, адзіночныя або каланіяльныя арганізмы, для якіх характэрны дзве жыццёвыя формы — прымацаваны паліп і свабодна-плаваючая медуза; падзяляюцца на класы гідразояў, сцыфоідных, каралавых паліпаў і выкапнёвых канулярый.

кнідаспары́дыі

(н.-лац. cnidosporidia)

клас аднаклетачных жывёл тыпу прасцейшых; паразітуюць у клетках рыб, чарвей.

кні́ксэн

(ням. knicksen = рабіць рэверанс, прысядаць)

спрошчаная форма жаночага паклону ў выглядзе кароткага неглыбокага прысядання, якая замяніла рэверанс.

кніфо́фія

(н.-лац. kniphofia)

травяністая расліна сям. лілейных з доўгім лісцем і аранжава-чырвонымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Цэнтр. і Паўд. Афрыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.