Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кнемі́ды

(гр. knemides)

металічныя даспехі старажытнагрэчаскага воіна, якія закрывалі галёнкі.

кне́хт

(ням. Knecht)

1) пехацінец у даўнім нямецкім войску;

2) батрак у Германіі.

кне́хты

(гал. knecht)

парныя тумбы на палубе судна або на прыстані для замацавання швартовых або буксірных канатаў.