Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дульцы́н

(ад лац. dulcis = салодкі)

рэчыва, якое па салодкасці ў 200 разоў пераўзыходзіць цукар; выкарыстоўваецца ў дыетычных харчовых вырабах.

дульцыне́я

(ісп. Dulcinea = паэтычнае імя, якім герой Сервантэса Дон Кіхот называў сялянку Альдонсу, абраную ім у якасці «дамы сэрца»)

іран. любімая жанчына.

дульцыфіка́цыя

(ад лац. dulcis = салодкі + -фікацыя)

падсалоджванне чаго-н.

ду́ля

(польск. dula)

летні сорт груш з вялікімі салодкімі пладамі, а таксама плод гэтай грушы.