Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ізаампліту́ды

(ад іза- + амплітуда)

ізалініі аднолькавай амплітуды таго або іншага метэаралагічнага элемента (тэмпературы, ціску, вільготнасці паветра і інш.) за пэўны перыяд.

ізаанемо́ны

(ад іза- + гр. anemos = вецер)

ізалініі сярэднегадавой хуткасці ветру.

ізаанкі́я

(ад іза- + гр. onkos = велічыня, цяжар)

адносная пастаяннасць анкатычнага ціску плазмы крыві.

ізаа́нты

(ад іза- + гр. anthos = кветка)

ізалініі тэрмінаў зацвітання якіх-н. раслін.

ізаасмі́я

(ад іза- + гр. osmos = штуршок)

адносная пастаяннасць асматычнага ціску ў вадкіх асяроддзях і тканках арганізма.

ізаа́тмы

(ад іза- + гр. atmos = выпарванне)

ізалініі выпарвання за пэўны перыяд.

ізаба́зы

(ад іза- + база)

ізалініі тэктанічных падніманняў або апусканняў за пэўны перыяд.

ізаба́ры

(ад іза- + гр. baros = цяжар, ціск)

1) ізалініі атмасфернага ціску ў пэўны момант;

2) лініі на дыяграме, якія паказваюць залежнасць паміж фізічнымі велічынямі пры пастаянным ціску;

3) атамныя ядры розных хімічных элементаў з аднолькавым масавым лікам.

ізаба́ты

(ад іза- + гр. bathos = глыбіня)

ізалініі глыбінь вадаёмаў (акіянаў, мораў, азёр і інш.).

ізабро́нты

(ад іза- + гр. bronte = гром)

ізалініі колькасці навальнічных дзён.