Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экзэмпля́р

(лац. exemplar = узор)

1) асобны прадмет з шэрагу аднародных прадметаў, асобная адзінка чаго-н. (напр. э. кнігі);

2) асобны прадстаўнік якой-н. пароды, віду, разнавіднасці (пра жывёл і раслін);

3) перан. асоба, якая вызначаецца незвычайнымі або адмоўнымі ўласцівасцямі.

экзэрсі́с

(фр. exercice, ад лац. exercitium = практыкаванне)

музычны таор, прызначаны для трэніровак тэхнікі выканання.

эківо́к

(фр. equivoque, ад лац. aequivocus = двухзначны)

двухсэнсоўнасць, двухсэнсоўны намёк, выкрунтас.

экіпа́ж

(фр. équipage)

1) агульная назва лёгкіх рысорных пасажырскіх павозак;

2) каманда, асабовы састаў карабля, самалёта, танка;

3) берагавая воінская часць марской пяхоты, якая часта служыць для папаўнення флоцкіх каманд.

экіпі́раваць экіпірава́ць

(фр. équiper)

1) забяспечваць каго-н., што-н. усім неабходным;

2) падрыхтоўваць рухомы чыгуначны састаў да новага рэйсу.

экіпіро́ўка

(ад фр. équiper = забяспечваць)

1) працэс забяспечвання каго-н., чаго-н. усім неабходным;

2) усё неабходнае для таго, каб экіпіраваць каго-н., што-н.; амуніцыя.

эклагі́т

(ад гр. ekloge = выбар)

крышталічная горная парода, якая складаецца пераважна з піраксену і граніту.

эклампсі́я

(гр. eklampsis = успышка)

1) захворванне, якое ўскладняе працяканне цяжарнасці, роды і суправаджаецца сутаргавымі прыступамі, непрытомнасцю і інш.;

2) уст. тое, што і спазмафілія.

эклекты́зм

(ад гр. eklektikos = які выбірае)

механічнае аб’яднанне розных, часта нават супрацьлеглых прынцыпаў, поглядаў, мастацкіх элементаў і г.д.

экле́ктык

(гр. eklektikos = які выбірае)

асоба, якой уласцівы эклектызм.