Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эпіфіто́цыя

(ад эпі- + гр. phyton = расліна)

пашырэнне інфекцыйнай хваробы раслін у пэўнай гаспадарцы, раёне, вобласці або краіне.

эпіфі́ты

(ад эпі- + -фіты)

расліны, якія жывуць на іншых раслінах, пераважна на ствалах і галінках дрэў, але выкарыстоўваюць іх толькі як месца пасялення.

эпіфра́гма

(ад эпі- + гр. phragma = перагародка)

плеўка з застылай слізі, якой пры неспрыяльных умовах многія бруханогія малюскі закупорваюць вусці ракавіны.

эпіхлёэ

(н.-лац. epichloe)

сумчаты грыб сям. спарыннёвых, які паразітуе на злаках, узбуджае іх хваробы.

эпіцы́кл

(ад эпі- + цыкл)

мат. акружнасць, цэнтр якой раўнамерна рухаецца па другой акружнасці.

эпіцыкло́іда

(ад эпі- + цыклоіда)

мат. крывая, якая апісваецца пунктам акружнасці, што звонку датыкаецца да нерухомай акружнасці і круціцца па ёй без слізгання.

эпіцэ́нтр

(ад эпі- + цэнтр)

1) вобласць на зямной паверхні, размешчаная непасрэдна пад ачагом землетрасення ці пад ачагом выбуху;

2) перан. месца, дзе з найбольшай сілай праяўляюцца якія-н. з’явы, падзеі.

эпі́чны

(гр. epikos)

1) які мае адносіны да эпасу, напісаны ў жанры эпасу, з’яўляецца эпасам (напр. э. твор);

2) уласцівы эпасу (напр. э. стыль);

3) перан. велічна-спакойны, вытрыманы (напр. э. тон).

эпо́д

(гр. epodos)

лірычны верш у антычным вершаскладанні, у якім доўгія радкі чаргуюцца з кароткімі.

эпо́нж

(фр. eponge = губка)

баваўняная або шаўковая тканіна з пражы фасоннага кручэння, якая мае губчатую паверхню, нібы пакрытую вузельчыкамі.