Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэлефані́я

(ад тэле- + -фанія)

аддзел тэлекамунікацыі, які забяспечвае абмен інфармацыяй пры дапамозе сродкаў тэлефоннай сувязі.

тэлефатагра́фія

(ад тэле- + фатаграфія)

фатаграфаванне аб’ектаў з вялікай адлегласці.

тэлефіка́цыя

(ад тэле- + -фікацыя)

развіццё і пашырэнне перадавальнай і прымальнай сетак тэлебачання.

тэлефо́н

(ад тэле- + -фон)

1) від сувязі, які дае магчымасць перадаваць вусную размову на адлегласць пры дапамозе электрычных сігналаў па правадах;

2) электраакустычны апарат для перадачы і прыёму моўнай інфармацыі; нумар такога апарата.

тэлефо́ра

(н.-лац. thelephora)

базідыяльны грыб сям. тэлефоравых, які расце на пясчанай глебе, гнілой драўніне, на лесасеках.

тэлецэ́нтр

(ад тэле- + цэнтр)

тэлевізійная станцыя, прызначаная для стварэння праграм тэлебачання.

тэлеэкра́н

(ад тэле- + экран)

частка тэлевізара, на якой з’яўляецца прынятае адлюстраванне.

тэлеэлектракардыёграф

(ад тэле- + электракардыёграф)

прыбор для ранняй дыягностыкі каранарнай недастатковасці сэрца.

тэліптэ́рыс

(н.-лац. thelypteris)

папараць сям. тэліптэрысавых з вузкаланцэтным двойчыперыстым лісцем, пашыраная ў лясных і горных раёнах зямнога шара, у т.л. на Беларусі; лекавая расліна.

тэлітакі́я

(ад гр. thelys = жаночы + tokos = патомства)

з’ява, якая назіраецца ў некаторых насякомых пры партэнагенезе, калі ў патомстве з’яўляюцца толькі самкі.