Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крыялі́т

(ад крыя- + -літ)

мінерал класа фтарыдаў белага, бурага або жаўтаватага колеру з шкляным бляскам; штучны к. выкарыстоўваецца ў металургіі алюмінію і для атрымання эмалей.

крыялітазо́на

(ад крыяліт + зона)

частка крыясферы ў межах верхняга пласта зямной кары, якая характарызуецца наяўнасцю адмоўных тэмператур і магчымасцю існавання падземных ільдоў.

крыяло́гія

(ад крыя- + -логія)

навука аб уздзеянні холаду на фізічныя целы.

крыяпатало́гія

(ад крыя- + паталогія)

хваравіты стан і працэсы, якія адбываюцца ў арганізме пад уздзеяннем нізкіх тэмператур.

крыяпедало́гія

(ад крыя- + педалогія)

тое, што і гангарызм.

крыяпланкто́н

(ад крыя- + планктон)

сукупнасць дробных арганізмаў, прыстасаваных да жыцця пры нізкіх тэмпературах (на ледніках, высакагорных снежных схілах).

крыяскапі́я

(ад крыя- + -скапія)

метад вызначэння малекулярнай вагі растворанага рэчыва па паніжэнню пункта замярзання раствору ў параўнанні з пунктам замярзання чыстага растваральніку (параўн. эбуліяскапія).

крыяста́т

(ад крыя- + -стат)

прыбор (тэрмастат) для падтрымання нізкіх тэмператур у замкнутым асяроддзі (ніжэй -153 °С).

крыясфе́ра

(ад крыя- + сфера)

абалонка зямнога шара, якая характарызуецца наяўнасцю лёду або магчымасцю яго існавання.

крыятро́н

(ад крыя- + -трон)

электронны пераключальны прыбор у вылічальных машынах.