Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ве́нтыль

(ням. Ventil, ад лац. ventilare = праветрываць)

1) клапан для рэгуліроўкі выхаду вадкасці, пары або газу ў некаторых механізмах, а таксама паветра ў духавых музычных інструментах;

2) прыстасаванне ў камеры пнеўматычнай шыны, якое дазваляе напампоўваць паветра ў камеру і перашкаджае яго выхаду адтуль;

3) электронны прыбор, які забяспечвае працяканне току толькі ў адным напрамку ; выкарыстоўваецца ў выпрамляльных устройствах, у апаратуры аўтаматыкі, радыётэхнікі і радыёэлектронікі.

вентыля́тар

(лац. ventilator = які праветрывае)

устройства для праветрывання памяшканняў, ахаладжэння частак машын і інш.

вентыля́цыя

(лац. ventilatio = праветрыванне)

1) паветраабмен у памяшканнях, які рэгулюецца;

2) сістэма ўстройстваў, якія ствараюць такі паветраабмен.

ве́нулы

(лац. venula = жылка, сасудзік)

самыя дробныя вены, якія ўтвараюцца пры зліцці венозных капіляраў.

ве́нцер

(літ. vénteris)

рыбалоўная́ прылада ў выглядзе сеткі, нацягнутай на абручы.

ве́нчур

(ад англ. venture = адважвацца, рызыкаваць)

заснаваны на рызыцы разлік, намер, накіраваны на выкарыстанне якіх-н. магчымасцей у пэўных карыслівых мэтах;

в. бізнес — дробнае прадпрыемства доследнага тыпу, якому ўласціва большая, чым звычайна, ступень рызыкі.

ве́нчурны

(ад венчур)

звязаны з рызыкай, рызыкоўны (асабліва ў гандлі і банкаўскай справе);

в-ы капітал — частка грашовых сродкаў, фондаў, якая ўкладваецца ў венчурнае прадпрыемства (фірму);

в-ае прадпрыемства — камерцыйная навукова-тэхнічная арганізацыя, што спецыялізуецца на стварэнні, асваенні ў вытворчасці і ўкараненні новых відаў прадукцыі.

верана́л

(н.-лац. veronalum, ад іт. Verona = назва горада ў паўночнай Італіі)

фарм. белы крышталічны парашок, нерастваральны, горкі на смак, які ўжываецца ў якасці снатворнага.

вера́нда

(фр. véranda, ад парг. varanda)

адкрытая або зашклёная лёгкая прыбудоўка пры ўваходзе ў дом.

вератры́н

(ад лац. veratrum = чамярыца)

сумесь алкалоідаў з насення чыхальнай травы, белы парашок, які раздражняе слізістую абалонку; выкарыстоўваецца пры лячэнні неўралгіі і як сродак супраць насякомых.