Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эпістрафе́й

(ад гр. epistrepho = вярчуся)

другі шыйны пазванок у наземных пазваночных жывёл і чалавека.

эпісты́ль

(гр. epistylion)

тое, што і архітраў.

эпістэмало́гія

(ад гр. episteme = веданне + -логія)

тое, што і гнасеалогія.

эпітаксі́я

(ад эпі- + гр. taksis = размяшчэнне)

арыентаваны рост аднаго монакрышталя на паверхні другога.

эпітала́ма

(гр. epithalamios = вясельны)

1) віншавальная песня маладым у старажытных грэкаў і рымлян;

2) верш, напісаны з выпадку шлюбу.

эпітала́мус

(ад эпі- + таламус)

частка прамежкавага мозгу, якая складаецца з эпіфізу і ядзер вуздэчкі.

эпіта́фія

[гр. epitaphios (logos) = надмагільнае слова]

1) надпіс на надмагільнай пліце;

2) кароткі верш, напісаны з выпадку чыёй-н. смерці.

эпітрахо́іда

(ад эпі- + трахоіда)

мат. замкнутая крывая, якая апісвае знешні або ўнутраны пункт круга, што верціцца, не слізгаючы, па знешнім баку іншага, нерухомага круга.

эпітэ́ка

(ад эпі- + -тэка)

знешні вапняковы валік на ніжнім краі цела каралавага паліпа.

эпітэліёма

(ад эпітэлій + -ома)

зборная назва для абазначэння розных эпітэліяльных пухлін, пераважна скуры.