Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іхтыястэ́га

(ад іхтыя- + гр. stege = страха)

вымерлае земнаводнае падкласа лабірынтадонтаў, якое захоўвала яшчэ прыметы рыб; жыло ў сярэдзіне палеазою — пачатку мезазою.

іхтыятаксіко́з

(ад іхтыя- + таксікоз)

прадуктовае атручванне ў выніку ўжывання ядавітых рыб або недабраякасных рыбных прадуктаў.

іхтыяфа́г

(ад іхтыя- + -фаг)

жывёла, якая харчуецца ў асноўным рыбай.

іхтыяфа́уна

(ад іхтыя- + фауна)

сукупнасць відаў рыб якога-н. вадаёма, геаграфічнага раёна, а таксама сукупнасць рыб, якія існавалі ў той або іншы перыяд гісторыі Зямлі.

іхтыяфтырыёз

(ад іхтыяфтырыус)

інвазійная (гл. інвазія) хвароба рыб, якая выклікаецца іхтыяфтырыусам.

іхтыяфты́рыус

(н.-лац. ichthyophthirius)

прасцейшае атрада роўнараснічных інфузорый; паразіт рыб прэсных і саланаватых водаў.

іхтыяцы́ды

(ад іхтыя- + -цыды)

хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для знішчэння засмечвальных відаў рыб у невялікіх вадаёмах.

іша́к

(рус. шпак, ад азерб. äšäk)

свойскі асёл.

ішуры́я

(ад гр. ischo = затрымліваю + -урыя)

затрымка мачы, няздольнасць звальнення мачавога пузыра ад мачы.

ішха́н

(н.-лац. ischan)

рыба сям. ласасёвых з цёмнымі плямамі на целе, якая водзіцца ў возеры Севан; аб’ект развядзення.