Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сінартро́з

(ад гр. syn = разам + arthron = сустаў)

анат. нерухомае або маларухомае злучэнне касцей паміж сабой (параўн. дыяртроз) злучальнай тканкай (гл. сіндэсмоз), храстком (гл. сінхандроз), касцявой тканкай (сінастоз).

сінасто́з

(ад гр. syn = разам + osteon = косць)

анат. нерухомае злучэнне касцей паміж сабой (сінартроз) пры дапамозе касцявой тканкі (напр. зрашчэнне чарапных касцей).

сінахрамо́нас

(н.-лац. synochromonas)

каланіяльная залацістая водарасць сям. вохраманадавых, якая пашырана ў рэках і розных стаячых вадаёмах.

сінгамі́ды

(н.-лац. syngamidae)

сямейства гельмінтаў класа нематодаў, паразітуюць у дыхальных шляхах птушак і млекакормячых.

сінга́мія

(ад гр. syngamos = з’яднаны шлюбам)

з’яднанне мужчынскай і жаночай палавых клетак (гамет) з утварэннем зіготы.

сінгамо́зы

(ад сінгаміды)

глісныя хваробы свойскіх і дзікіх птушак, якія выклікаюцца сінгамідамі.

сінгармані́зм

(ад гр. syn = разам + гармонія)

лінгв. прыпадабненне галосных гукаў у слове да каранёвага галоснага, уласцівае цюркскім і некаторым іншым мовам.

сінгенеты́чны

(ад гр. syn = разам + genetos = народжаны)

які з’яўляецца адначасова, мае агульнае паходжанне;

с-ыя залежы — залежы карысных выкапняў, якія ўзніклі адначасова з пародамі, што іх змяшчаюць, і перацярпелі разам з імі ўсе наступныя пераўтварэнні.

сінгл

(англ. single = адзін, адзіны)

гульня ў тэніс, калі кожны бок прадстаўлены адным гульцом.

сінгле́ты

(ад англ. single = адзіночны)

фіз. адзіночныя спектральныя лініі, абумоўленыя электроннымі квантавымі пераходамі паміж нерасшчэпленымі ўзроўнямі квантавай сістэмы.