Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

энцэфало́граф

(ад гр. enkephalos = мозг + -граф)

прыбор для рэнтгенаграфічнага даследавання галаўнога мозгу.

эо́лавы

(ад гр. Aiolos = імя бога, уладыкі вятроў у старажытнагрэчаскай міфалогіі)

абумоўлены дзейнасцю ветру (напр. э-ыя наносы, э-ыя ўтварэнні).

эо́н

(гр. aion = век)

найбольшае падраздзяленне геалагічнай гісторыі Зямлі, якое аб’ядноўвае некалькі эр.

эпале́т

(фр. epaulette, ад epaule = плячо)

парадны афіцэрскі пагон, упрыгожаны махрамі, пазументамі і інш. у арміях некаторых краін.

эпанаго́га

(гр. epanagoge = падвышэнне)

зборнік грэка-рымскага або візантыйскага права, выдадзены ў канцы 9 ст.

эпанале́псіс

(гр. epanalepsis = паўтарэнне)

тое, што і анадыплозіс.

эпані́м

(гр. eponymos = які мае імя, назву)

1) першы з дзевяці архонтаў, імем якога абазначаўся год у старажытных афінян;

2) асоба, якая дае чаму-н. сваё імя.

эпапе́я

(гр. еророііа)

1) самая буйная форма эпічнай літаратуры;

2) перан. шэраг значных падзей, якія ўтвараюць адно цэлае (напр. э. партызанскай барацьбы).

эпа́рх

(гр. eparchos)

граданачальнік Канстанцінопаля ў часы Візантыйскай імперыі, які ажыццяўляў судова-паліцэйскія функцыі.

э́пас

(гр. epos = слова, апавяданне)

1) гераічныя народныя паданні (напр. былінны э.);

2) апавядальны жанр мастацкай літаратуры ў адрозненне ад лірыкі ці драмы.