Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

псіхаге́ніі псіхагені́і

(ад псіха- + гр. genos = род, паходжанне)

псіхічныя захворванні, якія выклікаюцца цяжкімі перажываннямі.

псіхаге́нны

(ад псіха- + -генны)

які вынікае пад уплывам псіхікі (напр. п-ыя хваробы скуры).

псіхагігіе́на

(ад псіха- + гігіена)

раздзел гігіены, які вывучае ўплыў навакольных умоў на псіхічнае здароўе чалавека, распрацоўвае меры для яго захавання.

псіхадыягно́стыка

(ад псіха- + дыягностыка)

тэорыя і тэхніка даследаванняў, накіраваная на акрэсліванне псіхічных уласцівасцей, што характэрны для дадзенай асобы.

псіхаідэало́гія

(ад псіха- + ідэалогія)

сукупнасць псіхічных і ідэалагічных рыс, якія характарызуюць чалавека, грамадства, клас.

псіхалагі́зм

(ад псіха- + -лагізм)

1) ідэалістычны кірунак у філасофіі, які лічыць асновай філасофскай навукі псіхалогію;

2) паглыблены паказ псіхічных, духоўных перажыванняў, глыбокі псіхічны аналіз.

псіхаламаркі́зм

(ад псіха- + ламаркізм)

адзін з кірункаў неаламаркізму, прадстаўнікі якога лічаць крыніцай эвалюцыі жывой прыроды дзеянні псіхічных фактараў; разнавіднасць аўтагенезу.

псіхале́птыкі

(ад псіха- + гр. leptos = лёгкі)

тое, што і нейралептыкі.

псіхалінгві́стыка

(ад псіха- + лінгвістыка)

раздзел мовазнаўства, які вывучае моўныя з’явы з пазіцый псіхалогіі і матэматычнай сувязі.

псіхало́гія

(ад псіха- + -логія)

1) навука аб псіхіцы;

2) сукупнасць псіхічных працэсаў у пэўных умовах (напр. п. працы, п. творчасці);

3) асаблівасці характару, духоўны склад (напр. п. селяніна, п. дзіцяці).