небуля́рны
(ад лац. nebula = туман)
які адносіцца да туманнасці;
н-ая гіпотэза — гіпотэза, якая тлумачыць паходжанне планетнай сістэмы яе ўтварэннем з туманнасці.
негатыві́зм
(ад лац. negativus = адмоўны)
1) мед. сімптом расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, які праяўляецца ў супраціўленні знешнім уздзеянням, адмаўленні выконваць просьбы і заданні;
2) нематываванае імкненне дзейнічаць насуперак;
3) адмаўленне чаго-н.
негаты́ў
(лац. negativus = адмоўны)
адбітак на фатаграфічнай пласцінцы або плёнцы, дзе асветленыя месцы атрымаліся цёмнымі, а цёмныя светлымі, а таксама сама пласцінка або плёнка з такім адбіткам (параўн. пазітыў).
негаты́ўны
(лац. negativus = адмоўны)
1) які адносіцца да негатыва (напр. н-ая плёнка);
2) адмоўны (проціл. пазітыўны).
нега́цыя
(лац. negatio)
лінгв. слова ці марфема, якія заключаюць у сабе значэнне процілегласці таму, што сцвярджаецца (напр. «не», «ні»); адмаўленне.
негацыя́нт
(лац. negotians, -ntis = які займаецца гандлем)
камерсант, які вядзе аптовы гандаль пераважна за межамі сваёй краіны.
негліжы́раваць
(фр. negliger, ад лац. negligare = зневажаць)
грэбаваць чым-н., адносіцца да чаго-н. нядбайна, без увагі.
негліжэ́
(фр. négligé, ад лац. negligare = зневажаць)
1) нядбайнае адзенне, нядбайны выгляд;
2) уст. лёгкае хатняе адзенне, апранутае наспех, ненадоўга.
него́цыя
(іт. negozio)
уст. камерцыйная здзелка; гандаль.
негро́іды
(ад фр. négre = негр + -оід)
людзі, якія належаць да негроіднай расы, што характарызуецца цёмнай скурай, кучаравымі валасамі, шырокім носам, тоўстымі губамі.