Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кронцы́ркуль

(ням. Kronzirkel)

1) прылада для чарчэння ў выглядзе спружыннага цыркуля;

2) вымяральны інструмент у выглядзе цыркуля з дзвюма выгнутымі доўгімі ножкамі.

кро́перы

(англ. cropers, ад crop = збіраць ураджай)

арандатары-здольнікі ў ЗША, якія атрымліваюць ад землеўласніка не толькі зямлю, але і рабочую жывёлу, сельскагаспадарчы інвентар, насенне.

крос

(рус. кросс, ад англ. to cross = перасякаць, пераходзіць)

від спартыўнага спаборніцтва, спартыўны бег або гонкі па няроўнай мясцовасці (напр. лыжны к).

кросбры́дзінг

(англ. crossbreeding, ад cross = скрыжоўванне + breeding = развядзенне)

разнавіднасць аўтбрыдзінгу, метад развядзення сельскагаспадарчых жывёл, пры якім скрыжоўваюцца жывёлы розных парод (параўн. інбрыдзінг).

кро́сінг

(англ. crossing)

1) вентыляцыйны праход у шахце для раздзялення перасякальных струменяў паветра;

2) сп. забаронены прыём у забегу, заездзе, калі адразу пасля абгону рэзка перасякаецца шлях саперніку.

кро́сінгавер

(англ. crossingover)

узаемны абмен участкамі паміж гамалагічнымі храмасомамі ў выніку разрыву і злучэння ў новым парадку іх ніцей (храматыдаў).

кро́фтэры

(англ. crofters, ад croft = прысядзібны ўчастак)

дробныя фермеры ў Шатландыі.

крузе́йра

(парт. cruzeiro)

грашовая адзінка Бразіліі, роўная 100 сентава.

круі́з

(англ. cruise)

марское турыстычнае падарожжа.

круйс-пе́ленг

(гал. kruispeiling)

спосаб вызначэння месцазнаходжання судна ў моры па двух пеленгах на адзін і той жа прадмет, напр. маяк.