Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтэрсексуа́льнасць

(ад інтэр- + сексуальнасць)

наяўнасць у чалавека або раздзельна-полавай жывёліны прыкмет абодвух полаў, якія носяць прамежкавы характар; адна з форм гермафрадытызму.

інтэрсеміяты́чны

(ад інтэр- + гр. semeiotos = пазначаны)

звязаны з рознымі знакавымі сістэмамі;

і. пераклад — тлумачэнне слоўных знакаў знакамі няслоўных знакавых сістэм.

інтэрстадыя́л

(ад інтэр- + стадыял)

час пацяплення клімату і значнага скарачэння плошчы ледніка паміж двума стадыяламі на працягу аднаго і таго ж зледзянення ў антрапагене, міжстадыял.

інтэрсты́цыя

(лац. interstitium = прамежак)

прамежак паміж ідыяморфнымі (гл. ідыямарфізм) састаўнымі часткамі магматычнай пароды.

інтэрстыцыя́льны

(ад лац. interstitium = прамежак)

прамежны;

і-ыя клеткі — клеткі, якія змяшчаюцца ў злучальнай тканцы палавых органаў і забяспечваюць убіранне з крыві цвёрдых часцінак і выдзяленне палавых гармонаў.

інтэрстэля́рны

(ад інтэр- + лац. stella = зорка)

міжзорны.

інтэрсуб’екты́ўнасць

(ад інтэр- + суб’ектыўнасць)

тэрмін у некаторых суб’ектыўна-рэалістычных тэорыях для абазначэння феноменаў (з’яў), што не залежаць ад асобнага суб’екта, выходзяць за сферу яго індывідуальнай свядомасці, але не існуюць аб’ектыўна.

інтэрты́п

(ад інтэр- + -тыгі)

наборная радкова-адліўная машына, падобная па канструкцыі на лінатып.

інтэрфа́за

(ад інтэр- + фаза)

стадыя жыццёвага цыкла клеткі паміж двума паслядоўнымі дзяленнямі мітозу.

Інтэрфа́кс

(англ. Interfax)

расійскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва, заснаванае ў 1989 г.