Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтэрме́дыя

(лац. mtermedius = прамежкавы)

1) невялікая займальная п’еска, якая выконваецца паміж дзеяннямі драматычнага спектакля або оперы;

2) муз. прамежкавы эпізод, які злучае правядзенні тэмы ў фузе.

інтэрметалі́ды

(ад інтэр- + метал)

хімічныя злучэнні металаў з металамі.

інтэрме́цца

(іт. intermezzo, ад лац. intermedius = прамежкавы)

невялікая інструментальная п’еса свабоднай формы, часам самастойны аркестравы нумар у оперы.

інтэрмітава́ць

(лац. intermittere = перарываць)

перыядычна перарываць, перамяжоўваць.

інтэрміто́з

(ад інтэр- + мітоз)

тое, што і інтэрфаза.

інтэрмітэ́нцыя

(лац. intermittentio = церарыванне)

перыядычная змена дэбіту крыніц, абумоўленая рытмічнай зменай газавага ціску, што найбольш яскрава праяўляецца ў гейзерах.

інтэ́рн

(лац. intemus = унутраны)

асоба, якая праходзіць інтэрнатуру.

інтэрналі́зм

(ад лац. internus = унутраны)

метадалагічны кірунак у гісторыі і філасофіі, які прызнае рухаючай сілай развіцця навукі ўнутраныя, інтэлектуальныя фактары.

інтэрна́т

(ад лац. internus = унутраны)

1) памяшканне для сумеснага пражывання людзей, якія вучацца ў адной навучальнай установе або працуюць на адным прадпрыемстве;

школа-і. — школа, у якой дзеці вучацца і жывуць;

2) установа сістэмы сацыяльнага забеспячэння для інвалідаў і састарэлых.

інтэрнату́ра

(ад лац. internus = унутраны)

адна з форм стажыроўкі ўрачоў-выпускнікоў з мэтай удасканалення ведаў, паглыблення спецыялізацыі.