Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экспіра́цыя

(лац. expiratio)

выдых; выдыханне (параўн. інспірацыя).

эксплазі́вы

(фр. explosif = выбуховы, ад лац. explodere = выганяць з шумам)

выбуховыя рэчывы.

эксплазі́ўны

(фр. explosif, ад лац. explodere = выганяць з шумам)

лінгв. выбухны (зычны).

эксплазі́я

(фр. explosion = выбух, ад лац. explodere = выганяць з шумам)

1) выкід вулканічнага матэрыялу на паверхню Зямлі, які суправаджаецца выбухам, выдзяленнем газаў і інш.;

2) лінгв. фаза артыкуляцыі выбухнога зычнага.

экспланта́т

(ад лац. explantare = выкараняць)

частка органа або тканкі, якая выкарыстоўваецца для эксплантацыі.

экспланта́цыя

(лац. explantatio = вырыванне з коранем)

1) адлучэнне ад арганізма пэўнай яго часткі з мэтай перасадкі на іншы арганізм;

2) эксперыментальны метад вырошчвання тканкі паза арганізмам.

эксплікава́ць

(лац. explicare = тлумачыць)

забяспечваць эксплікацыяй 1.

экспліка́цыя

(лац. explicatio = тлумачэнне)

1) тлумачэнне ўмоўных абазначэнняў на планах, картах; легенда;

2) кароткае пісьмовае суправаджэнне экспазіцыі музея або выстаўкі;

3) рэжысёрскі план спектакля, оперы, балета і інш.

экспліцы́тны

(ад лац. explicite = яўна, адкрыта)

яўна выражаны, які знешне праяўляецца, відавочны (проціл. імпліцытны).

эксплуатава́ць

(фр. exploiter)

1) падвяргаць эксплуатацыі 1;

2) рацыянальна выкарыстоўваць што-н. (напр. э. машыны).